Вікторыя Азаранка вернецца на корт у канцы ліпеня 2017 года

10/04/2017 - 04:39

Вікторыя Азаранка вернецца на корт у канцы ліпеня 2017 года. Яна паўдзельнічае ў тэнісным турніры катэгорыі “Прэм’ер” ў Стэнфардзе ў ЗША (ён пройдзе з 31 ліпеня да 6 жніўня). Беларуска атрымала ад арганізатараў асаблівае запрашэнне.

Як вядома, Азаранка прыпыніла свае выступленні летам мінулага года, у снежні яна нарадзіла сына. “Я вельмі радая, што маё вяртанне ў тур адбудзецца на турніры "Bank of the West Classiс" у Стэнфардзе,цытуе словы спартсменкі яе фан-група ў сацсетках. — Мацярынства — гэта самае лепшае, што са мной калі-небудзь здаралася. Я з нецярпеннем чакаю пачатку новага этапу ў маёй кар’еры”.

На мінулым тыдні былая першая ракетка свету займала ў рэйтынгу WTA 317-е месца.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі