17 верасня Вікторыя Азаранка разграміла пятую ракетку свету амерыканку Сафію Кенін — 6:0, 6:0. Гэта быў паядынак другога круга турніру ў Рыме. Ён працягваўся гадзіну.
Азаранка на сённяшні дзень з'яўляецца 14-й ракеткай свету.
У наступным крузе турніру беларуска сустрэнецца з расіянкай Дар'яй Касаткінай, 74-й у сусветным рэйтынгу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.