У матчы другога круга тэніснага турніру ў Мадрыдзе беларуска Вікторыя Азаранка (52-і нумар у рэйтынгу WTA) у адзіночным разрадзе прайграла амерыканцы Слоан Стывенс (8) — 4:6, 6:2, 2:6. Сустрэча працягвалася 2 гадзіны 5 хвілінаў
Заўтра яшчэ адна нашая тэнісістка Аляксандра Сасновіч (33) сустрэнецца са славацкай спартоўкай Ганнай-Каралінай Шмідлавай (109).