32-гадовая Вікторыя Азаранка (32-я ракетку свету) прайграла ў фінале турніру ў Індыян-Уэлсе (ЗША). Беларуская тэнісістка саступіла ў трох сэтах 23-гадовай Пауле Бадоса з Іспаніі (27-й у сусветным рэйтынгу), з якой сустракалася ўпершыню — 6:7 (5:7), 6:2, 6:7 (2:7).
На жаль, Азаранка не змагла трэці раз выйграць турнір у Індыян-Уэлсе і стаць першай жанчынай, якой гэта ўдалося. Папярэднія перамогі былі ў 2012-м і 2016-м гадах, калі яна абыграла расіянку Марыю Шарапаву (6:2, 6:3) і амерыканку Серэну Уільямс (6:4, 6:4).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут