Вікторыя Азаранка паднялася на 14-е месца ў рэйтынгу WTA

22/02/2016 - 08:38

Вікторыя Азаранка 22 лютага зноў узнялася на 14-е месца ў рэйтынгу WTA. На мінулым тыдні беларуская тэнісістка займала 15-ю пазіцыю.

Перад тым, з 1 па 14 лютага, Азаранка ўжо была 14-м нумарам сусветнага рэйтынгу.

Першае месца ў жаночым тэнісным рэйтынгу па-ранейшаму займае амерыканка Серэна Уільямс, на другім знаходзіцца немка Ангеліка Кербер. На трэцяе месца з чацвёртага ўзнялася прадстаўніца Польшчы Агнешка Радваньска, якая пацясніла румынку Сімону Халеп.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі