На тэнісным турніры ў Штутгарце беларуска Вікторыя Азаранка (61-ы нумар у рэйтынгу WTA) выйшла ў чвэрцьфінал.
У 1/8 фіналу наша суайчынніца сустракалася з чацвёртай ракеткай свету чэшкай Каралінай Плішкавай. Іх трохсэтавы матч доўжыўся 2 гадзіны 12 хвілінаў і завяршыўся перамогай Азаранка — 4:6, 6:3, 6:4.
Наступнай саперніцай беларускай тэнісісткі будзе эстонка Анет Кантавейт (15).
Турнір у Штутгарце завершыцца 28 красавіка.