Вікторыя Алешка стала заслужанай артысткай Беларусі

16/01/2016 - 12:17

Спявачцы Вікторыі Алешка прысвоенае званне заслужанай артысткі Беларусі. Пра гэта паведамляе сайт Маладзёжнага тэатра эстрады, выхаванкай якога з'яўляецца Алешка. На сваёй старонцы Вікторыя прымае віншаванні з новым статусам ад калег і сяброў. Мяркуючы па ўсім, пра тое, што Алешка стала заслужанай артысткай, было аб'яўлена на балі Аляксандра Лукашэнкі, які ён зладзіў для чыноўнікаў, артыстаў і спартоўцаў 15-га студзеня.


Вікторыя Алешка нарадзілася ў Мінску. У 16 гадоў стала салісткай ансамбля "Верасы" пад кіраўніцтвам Васіля Раінчыка. У 1998-м годзе атрымала гран-пры конкурса "Маладзечна-98", скончыла Беларускі ўніверсітэт культуры. Працуе артысткай Маладзёжнага тэатра эстрады.

У дыскаграфіі спявачкі ёсць адзін альбом "Я твоя". Вікторыя часта з'яўляецца на тэлебачанні і ўдзельнічае ў розных "дзяржаўных" канцэртах.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі