Відэа, як з пятага паверха падаюць чатыры аўтамабіля

07/06/2016 - 05:08

У інтэрнэце з'явіўся відэаролік пра здымкі восьмага "Фарсажу". На ім відаць, як з вокнаў пятага паверха падаюць чатыры аўтамабіля. Здымкі праходзілі ў Кліўлендзе.

Вядома, што фільм выйдзе на экраны ў красавіку 2017 года.

Серыя амерыканскіх фільмаў "Фарсаж" была заснаваная ў 2001 годзе. Яе галоўныя героі — паліцэйскі пад прыкрыццём Браян О'Коннар (Пол Уокер) і легендарны вулічны гоншчык Дамінік Тарэта (Він Дызель), якія сталі сябрамі і змагаліся супраць крыміналу. У лістападзе 2013-га Уокер загінуў у аўтакатастрофе.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі