Відэа, як танк знес слуп падчас рэпетыцыі парада ў Мінску

24/06/2017 - 20:58

24 чэрвеня падчас генеральнай рэпетыцыі парада танк трапіў у ДТЗ на праспекце Незалежнасці ў Мінску. Праз некалькі гадзінаў у Instagram з'явілася відэа здарэння:

На ім бачна, што танк рухаецца нашмат хутчэй за іншыя баявыя машыны. Пасля яго заносіць, і ён спачатку збівае ствалом дрэва, а пасля ўдараецца аб слуп і спыняецца.

Літаральна адразу на корпусе з'яўляецца танкіст. Побач праязджаюць іншыя танкі і машына ДАІ.

Падчас здарэння ніхто не пацярпеў.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі