Відэа, як Лукашэнка гаварыў пра адносіны Беларусі і Захаду

11/09/2016 - 15:19

Аляксандр Лукашэнка ў нядзелю гаварыў пра адносіны Беларусі і Захаду. Ён адказваў на пытанні журналістаў пасля таго, як прагаласаваў на выбарчым участку ў Мінску. Кіраўнік дзяржавы назваў глупствам выказванні, што наша краіна наладжвае адносіны з Еўрасаюзам за кошт Расіі. Паводле слоў Лукашэнкі, "наш лёс такі — мы мост паміж Усходам і Захадам, і гэта наша роля". Ён нагадаў пра шматвектарнасць беларускай палітыкі і выказаў спадзяванне, што нашы грамадзяне за гэта не будуць крытыкаваць уладу.

Кіраўнік Беларусі падкрэсліў, што актыўнае супрацоўніцтва з Захадам — сярод прыярытэтаў. Гэта звязана і з тым, што неабходна развіваць эканоміку, гандлёвыя адносіны. Для таго, каб вытрымліваць канкурэнцыю, патрэбныя сучасныя тэхналогіі і інвестыцыі, а яны не толькі на Усходзе, але і на Захадзе, сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У Беларусі прыкладваюць намаганні да таго, каб па выніках выбарчай кампаніі з боку Захаду не было ніякіх прэтэнзій, заявіў журналістам Лукашэнка:

"Калі нас папракаюць заходнікі, цяжка падтрымліваць нас расіянам, кітайцам і г. д. Таму мы не хочам ствараць праблем для нашых сяброў".

Таму ўлады нашай краіны ішлі насустрач пажаданням, рэкамендацыям і ўмовам, якія вылучаліся звонку, сказаў кіраўнік дзяржавы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі