Стала вядома, калі пройдзе развітанне са Святланай Курс

23/07/2026 - 16:07

Святлана Курс

Развітанне са Святланай Курс адбудзецца ў нядзелю 26 ліпеня ў Варшаве, паведамляе сям'я пісьменніцы.

Памінальная імша пачнецца ў 14:00 у касцёле святога Аляксандра на плошчы Трох Крыжоў.

Грамадзянская паніхіда пройдзе ў 15:30 у Музеі Вольнай Беларусі па вуліцы Фоксал, 11.

Родныя просяць абмежаваць колькасць кветак.

Святлана Курс памерла 19 ліпеня пасля года змагання з анкалагічным захворваннем. Пахаваць пісьменніцу плануюць на радзіме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі