Відэа: кенгуру пераскочыў праз галаву раварыста

31/01/2017 - 06:49

У Аўстраліі кенгуру пераскочыў праз галаву раварыста. Жывёла стаяла на абочыне, калі да яе пад'язджала група веласіпедыстаў, і раптам вырашыла пераскочыць на іншы бок шашы. Падчас палёту кенгуру закранула шлем раварыста, але мужчына не ўпаў.

Здарэнне зняла камера, якая была прымацаваная да раварыста, які ехаў наперадзе. Відэа апублікаванае ў Facebook.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі