Відэа, як БАТЭ выйграў у "Шахцёра", а Віталь Радзівонаў забіў двойчы

08/08/2016 - 19:25

У панядзелак, 8 жніўня, прайшлі чатыры матчы 17-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. "Гарадзея" і мінскае "Дынама" згулялі ўнічыю 0:0 (гульню ў Гарадзеі глядзелі 1550 чалавек). "Віцебск" выйграў у "Белшыны" — 1:0 (прысутнічалі 1470 заўзятараў), адзіны гол забіў на 7-й хвіліне Алег Карамушка (на 88-й гулец гасцей Аляксей Герасімаў не рэалізаваў пенальці). "Тарпеда-БелАЗ" перамог "Слуцк" — 2:0, галы на рахунку Міхаіла Афанасьева (10-я хвіліна) і Вадзіма Дземідовіча (88-я).

БАТЭ ў Салігорску ў прысутнасці 2500 заўзятараў выйграў у "Шахцёра" — 2:0. Абодва галы забіў Віталь Радзівонаў — на 6-й і 8-й хвілінах. У далейшым лік ужо не змяніўся.

Іншыя матчы 17-га тура прайшлі 6-7 жніўня, нагадаем іх вынікі: "Славія" — "Нафтан" — 2:0, "Іслач" — "Граніт" — 3:2, "Нёман" — "Крумкачы" — 2:2, "Мінск" — "Дынама" (Брэст) — 0:1.

У чэмпіянаце ўпэўнена лідыруе БАТЭ — 41 ачко, у "Шахцёра" і "Крумкачоў" — па 28, мінскае "Дынама" і "Іслач" набралі па 27 ачкоў. Матчы 18-га тура прызначаныя на 12-14 жніўня. Сярод іх азначым паядынак мінскіх дынамаўцаў і гарнякоў. Каляндар гл. тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі