Віцябляніна падазраюць у распальванні нацыянальнай варожасці ў сацсетках

25/01/2019 - 12:36

33-гадовага віцябляніна падазраюць у распальванні расавай і нацыянальнай варожасці. Нагодай сталі ягоныя запісы ў сацсетках, паведамляе Следчы камітэт у сваім тэлеграм-канале.

Як удакладняюць следчыя, мужчына размяшчаў на сваёй старонцы ў сацсетцы ў публічным доступе відэазапісы і малюнкі, накіраваныя на ўзбуджэнне расавай і нацыянальнай варожасці. На мужчыну пачалі крымінальную справу.

Дарэчы, падставай для крымінальнай справы можа стаць не толькі рэпост, але лайкі на запісах з відэа, фота і тэкстам, калі дзякуючы гэтаму адбываецца распаўсюд матэрыялаў.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі