Віцебскія дэсантнікі адпрацоўваюць ліквідацыю незаконнага ўзброенага фармавання

02/06/2022 - 08:47

Байцы 103-й асобнай паветрана-дэсантнай брыгады 2-3 чэрвеня правядуць на палігоне ў Віцебскім раёне тактычныя вучэнні з баявой стральбой. Яны адпрацуюць вядзенне контрдыверсійных дзеянняў, піша sb.by.

Паводле сцэнару вучэнняў, байцы батальёна мусяць захапіць палонных, ад якіх даведаюцца пра месца, дзе знаходзяцца "партызаны". Пасля гэтага яны блакуюць іх "з трох напрамкаў для далейшага знішчэння". Падчас вучэнняў дэсантнікі будуць пераадольваць водную перашкоду на БТР (падобныя вучэнні нядаўна праходзілі ў Брэсце).

Мяркуецца, што ліквідацыя "незаконнага ўзброенага фармавання" будзе адпрацоўвацца ў начны час.

Нядаўна міністр абароны РБ Віктар Хрэнін заявіў, што асноўным накірункам развіцця беларускай арміі стануць Сілы спецыяльных аперацый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі