Віцэ-прэм'ер Ляшэнка: Паліва за 2019 год падаражэе на 5-7%

20/12/2018 - 08:15

За 2019 год кошты паліва вырастуць у межах 5-7%. Пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка выступаючы 20 снежня перад дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў.

Адзін з дэпутатаў запытаўся ў чыноўніка, чым тлумачыцца такі рост коштаў паліва. Ён звярнуў увагу на тое, што ў Падатковым кодэксе ў 2019 годзе прадугледжанае зніжэнне ставак акцызаў на 25%.

Ляшэнка заявіў, што трэба арыентавацца на каціроўкі барэля ў свеце. Зараз кошт абваліўся да 55-56 долараў за барэль. Але невядома, на колькі ён вырасце ў наступным годзе. Ляшэнка нагадаў, што ў бюджэце Беларусі на 2019 год закладзены сярэднегадавы кошт барэля нафты ў 60 долараў. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі