Весляра Арцёма Ліпскага дыскваліфікавалі на чатыры гады

11/06/2018 - 14:37

Вясляр Арцём Ліпскі (акадэмічнае веславанне) дыскваліфікаваны на чатыры гады. Пра гэта паведамляецца на сайце Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва

У пробе Ліпскага знайшлі метабаліт дегідрахлорметылтэстастэрону. Дысцыплінарная антыдопінгавая камісія анулявала вынікі спартоўца з 20 снежня 2017 года.

Раней паведамлялася пра дыскваліфікацыю на чатыры гады кідальніцы молата Анастасіі Мазурынай. У яе крыві знайшлі сляды шасці забароненых рэчываў. У лёгкаатлеткі ануляваныя вынікі пачынаючы з 30 лістапада 2017 года. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі