Венецыя, карнавал / pixabay
Адзін з найстарых у свеце, Венецыянскі карнавал пройдзе з традыцыйным маштабам упершыню з часоў пандэміі, піша ВВС. Тысячы чалавек ужо стаяць уздоўж мастоў і берагоў венецыянскіх каналаў, каб убачыць плывучы парад.
Венецыянскі карнавал узнік у XI стагоддзі, гэтыя гулянні праходзілі напярэдадні пачатку Вялікага паста. У час пандэміі карнавал праводзілі ў даволі падрэзаным фармаце. Італія стала адной з першых краін, якія сур'ёзна пацярпела ад COVID-19. Але зараз упершыню з 2020 года карнавал вярнуўся да былога маштабу.
Карыстачы Твітар ужо пачынаюць дзяліцца фатаграфіямі і відэаролікамі пачатку венецыянскіх гулянняў. Вось, як цяпер выглядае горад.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут