Вайсковы знішчальнік МіГ-29 знік у Польшчы ў раёне горада Мінск-Мазавецкі, інфармуюць польскія СМІ. Паведамляецца, што сувязь з пілотам знікла, калі ён збіраўся ісці на пасадку.
У пошуках самалёта прымаюць удзел не толькі войска, але і пажарнікі, а таксама валанцёры. У пошуках задзейнічаныя дзесяць пажарных машынаў.