Вайсковы грузавік збіў чалавека ў Жодзіна

05/07/2022 - 14:10

У Жодзіна вайсковы грузавік збіў чалавека. Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны. Паведамляецца, што ДТЗ адбылося з удзелам Урала-43202 і пешахода. Апошні не пацярпеў. Праводзіцца праверка.

З пачатку лютаўскіх сумесных вайсковых вучэнняў Беларусі і Расіі і асабліва пасля расійскага ўварвання ва Украіну аварыі з удзелам вайсковых аўтамабіляў у Беларуі набылі масавы характар. Напрыклад, толькі за першыя два дні красавіка адбылося шэсць ДТЗ, удзельнікамі якіх сталі не толькі асобныя машыны, але і калоны вайсковай тэхнікі.

А 17 лютага пад Мікашэвічамі грамадзянскі аўтамабіль увогуле заціснула паміж двума армейскімі грузавікамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі