Вальшчык лесу загінуў у Глыбоцкім раёне

05/08/2019 - 13:35

Следчы камітэт правярае трагічны інцыдэнт, які здарыўся зранку 2 жніўня ў Глыбоцкім раёне. Пра гэта паведамляецца ў Telegram-канале СК. 

Дрывасекі працавалі каля вёскі Галубічы. На 59-гадовага мужчыну звалілася адно з падпілаваных дрэваў. Ён загінуў на месцы здарэння.

Мяркуецца, што прычынай няшчаснага выпадку стала тое, што мужчына парушыў патрабаванні бяспекі пры валцы лесу.

Следча-аператыўная групай агледзела месца здарэння, забрала неабходную дакументацыю. З нагоды трагедыі прызначаная судова-медыцынская экспертыза. 

Месца трагедыі ў Глыбоцкім раёне / Следчы камітэт

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі