Валерый Цапкала вызвалены ад пасады дырэктара Адміністрацыі ПВТ

02/03/2017 - 07:40

Валерый Цапкала вызвалены ад пасады дырэктара дзяржаўнай установы "Адміністрацыя Парку высокіх тэхналогій". Паводле інфармацыі БЕЛТА, адпаведнае распараджэнне Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 сакавіка. Паркам высокіх тэхналогій Цапкала кіраваў больш за 11 гадоў. 

Валерыю Цапкалу 52 гады. У 1994 годзе ён падтрымаў кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнку і стаў адным з кіраўнікоў яго перадвыбарчага штаба. У 1990-х — на пачатку 2000-х працаваў у Міністэрстве замежных спраў, быў амбасадарам Беларусі ў ЗША. У 2002-2005 гадах Цапкала займаў пасаду памочніка прэзідэнта. А з З кастрычніка 2005 года быў прызначаны дырэктарам адміністрацыі Парку высокіх тэхналогій.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі