Ва ўнутраных войсках прайшлі вучэнні "па знішчэнні незаконных фарміраванняў"

25/07/2023 - 11:46
Эпізод вучэнняў / БЕЛТА

Ва ўнутраных войсках на трэніроўку сабралі вайскоўцаў запасу. Для іх зладзілі вучэнні "па знішчэнні незаконных узброеных фарміраванняў", расказвае БЕЛТА.

Удзельнікі вучэнняў трэніраваліся пераследаваць і захопліваць праціўніка, а таксама адбіваць атаку на населены пункт. Яны стралялі, штурмавалі будынак, вызвалялі закладнікаў, а таксама ладзілі засады на дарозе руху транспарту. Такія трэніроўкі ваеннаабавязаных ва ўнутраных войсках збіраюцца праводзіць і надалей, заявіў намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі Сяргей Грабеннікаў. Большасць удзельнікаў, па яго словах, раней праходзіла службу ва ўнутраных войсках. "Мы іх не шукалі, яны не чакалі позвы і прыйшлі самастойна", — сцвярджае Грабеннікаў. Акрамя таго, у гэтых трэніроўках былі задзейнічаныя байцы АМАП, аператыўныя работнікі, байцы сіл спецыяльных аперацый.

Грабеннікаў таксама расказаў БЕЛТА, што ва ўнутраных войсках ужо праводзяцца сумесныя мерапрыемствы з ПВК "Вагнер". Паводле яго слоў, вагнераўцы"з задавальненнем дзеляцца сваім баявым досведам у розных сферах: выкарыстанне БПЛА, снайперскай зброі, сродкаў РЭБ".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі