Ва Украіне заявілі, што пад выглядам беларускай бульбы прывозяць расійскую

11/11/2019 - 13:37

Ва Украіне заявілі, што пад выглядам беларускай бульбы прывозяць расійскую. Аналітыкі Украінскай плодаагародніннай асацыяцыі паведамляюць пра крытычную сітуацыю з павелічэннем імпарту бульбы. Гістарычны максімум для Украіны быў зафіксаваны ў кастрычніку 2019-га — 92,6 тысячы тон. З пачатку сезона 2019/2020 гадоў ўвезлі ўжо больш за 142 тысячы тон. Гэта ў 529 разоў больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года!

Кошты на бульбу ва Украіне ўдвая большыя, чым у Беларусі, Расіі ці Польшчы. Украінскія эксперты, якія заяўляюць пра тое, што "значная частка" завезенай бульбы з Беларусі мае расійскае паходжанне, ніяк не пацвярджаюць гэтыя словы. Пры гэтым прызнаюць, што наўпроставыя пастаўкі бульбы з Расіі таксама здзяйсняюцца, паколькі яны не забаронены.

"Сёння прыстойная цана,гаварыў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў канцы кастрычніка. — Украіна ў чарзе стаіць за бульбай". А яшчэ ў канцы лета кіраўнік дзяржавы заявіў, што бульбу чакаюць Сербія, Македонія і Узбекістан. Ён запатрабаваў, каб аб'ёмы яе экспарту павялічваліся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі