Ва Украіне пачаў фармавацца беларускі полк "Пагоня"

30/03/2022 - 14:01

Ва Украіне пачаў фармавацца беларускі полк "Пагоня". Гэтае вайсковае фармаванне існуе ў складзе Інтэрнацыянальнага легіёна Узброеных сіл Украіны. "Пагоня" ствараецца з ініцыятывы беларускіх афіцэраў "для абароны незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, а таксама з мэтай стварэння асновы для новай прафесійнай беларускай арміі".

У полк прымаюць мужчын ва ўзросце ад 20 да 40 гадоў. Рэкрутынгавы цэнтр знаходзіцца ў Варшаве, дзе адбываецца папярэдні адбор. На базе палка ўжо праходзіць навучанне першая група адабраных кандыдатаў. Інструктары — беларусы і ўкраінцы.

Байцы "Пагоні" "падпісваюць прафесійны кантракт і атрымліваюць афіцыйны статус вайскоўца Інтэрнацыянальнага легіёна УСУ".

Ва Украіне дзейнічае некалькі беларускіх груп, якія ваююць супраць расійскіх войскаў (на відэа — адна з іх). Найбольш вядомае дагэтуль фармаванне — беларускі батальён імя Кастуся Каліноўскага, які 25 сакавіка ўвайшоў у склад Узброеных сіл Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі