Ва Украіне па справе аб камерцыйным шпіянажы затрымалі беларускага бізнесмена

24/10/2018 - 15:49

Ва Украіне па справе аб камерцыйным шпіянажы затрымалі беларускага бізнесмена Дзмітрыя Дашука. Запыт у Кіеў быў дасланы праваахоўнымі органамі з Беларусі. Пра гэта паведамляе партал tut.by, якому інфармацыю пацвердзілі ў групе кампаній "ViM Union". У яе ўваходзіць кампанія "Знешеўрасэрвіс", якой раней кіраваў Дашук (цяпер ён — памочнік дырэктара).

Яшчэ вясной стала вядома, што ў нашай краіне расследуецца крымінальная справа аб камерцыйным шпіянажы супраць "Белмытсэрвісу". Абвінавачанымі праходзілі супрацоўнікі кампаній-канкурэнтаў. Для іх "Белмытсэрвіс" быў дзяржаўным канкурэнтам у сферы мытнага прадстаўніцтва. З яго базаў дадзеных скрадалі інфармацыю, якая ўяўляе сабой камерцыйную таямніцу. Яна дазваляла выходзіць на кліентаў і прапаноўваць ім больш выгадныя ўмовы. Але ў "ViM Union" гэтую версію праваахоўнікаў называюць абсурднай.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі