Ва Украіне БТР сутыкнуўся з мікрааўтобусам з Беларусі (фота)

07/08/2017 - 08:01

Ва Украіне БТР сутыкнуўся з мікрааўтобусам з Беларусі. Як інфармуе сайт 24tv.ua, здарэнне адбылося на аўтадарозе Роўна — Кастопаль недалёка ад ваеннага палігона. БТР пераязджаў дарогу, калі адбылося сутыкненне з Volkswagen. Апошні ехаў на рынак у Роўна з мэтай набыцця рэчаў для школьнікаў.

Паведамляецца, што ў аўтааварыі пацярпелі трое чалавек-пасажыраў мікрааўтобуса. Яго кіроўца, як і вайскоўцы, не пацярпелі. Расследаваннем займаецца ваенная пракуратура.

Фота: 24tv.ua

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі