Ва Украіне аштрафуюць чарговага беларуса за георгіеўскую стужку на аўтамабілі

01/03/2018 - 14:52

Ва Украіне аштрафуюць чарговага беларуса за георгіеўскую стужку на аўтамабілі. Здарэнне адбылося ў пункце пропуску “Даманава” на беларуска-ўкраінскай мяжы. Украінскія памежнікі з Луцкага атраду заўважылі стужку на люстэрку задняга віду ў салоне аўтамабіля “Volkswagen”. Інфармацыя пра правапарушэнне была перададзеная паліцыі. Цяпер яна разбіраецца з беларусам, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.

Гэта ўжо трэці падобны выпадак. У студзені беларуса з Брэсцкай вобласці аштрафавалі ў Івана-Франкоўскай вобласці Украіны. Стужка была на лабавым шкле яго аўтамабіля. Штраф быў максімальны — каля 90 долараў. У лютым на беларуска-ўкраінскай мяжы жыхарку Кобрына аштрафавалі на амаль 50 долараў за георгіеўскую стужку, прымацаваную да радыёантэны машыны.

Як вядома, з мінулага года ва Украіне на заканадаўчым узроўні забаронена публічная дэманстрацыя георгіеўскай стужкі.

Фота: dpsu.gov.ua

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі