Узрост продажу алкаголю ў Беларусі прапануецца павысіць да 21 года

19/07/2017 - 11:06

У Беларусі могуць пачаць прадаваць алкаголь з 21 года замест цяперашніх 18. З такой ініцыятывай выступаюць медыкі. 

Пра такую ініцыятыву журналістам распавёў намеснік дырэктара па медыцынскай частцы РНПЦ псіхічнага здароўя Сяргей Восіпчык.

"Мы выходзілі раней і будзем яшчэ раз выходзіць з прапановай падняць ўзрост забароны продажу алкаголю з 18 гадоў да 21 года", — цытуе БЕЛТА словы спецыяліста.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі