Прыборка снегу, ілюстрацыйнае фота
Мінскія дарожнікі прызналі немэтазгодным ужыванне менш агрэсіўнай саляной сумесі на дарогах. Да такой высновы яны прыйшлі па выніках эксперыменту, праведзенага ў сталіцы летась. Пра гэта расказаў намеснік гендырэктара "Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама" Арцём Ганчар, піша БЕЛТА.
Эксперымент Акадэміі навук праводзілі зімой 2023-2024 года на участках вуліц Свярдлова і Ульянаўскай. Для пасыпання дарог выкарыстоўвалі тэхнічную соль "Беларуськалія" з інгібітарнай дабаўкай. У лабараторных умовах гэтая дабаўка паказала добрыя вынікі па зніжэнні каразійнага ўздзеяння на разнастайныя пакрыцці і зялёныя насаджэнні. Меркавалася, яна знізіць агрэсіўнае ўздзеянне сумесі на 30-40%.
Паводле словаз Арцёма Ганчара, адна тона сумесі з дабаўкай каштавала даражэй за звычайную ў 2,5 раза, а розніца ў выніках атрымалася невялікай. "Атрымалі нязначныя адрозненні. Таму эканамічна немэтазгодна гэты інгібітар ўжываць. У гэты перыяд вуліцы апрацоўваюцца стандартнай тэхнічнай соллю і пясчана-саляной сумессю", — патлумачыў ён.
Ён дадаў, што ў Мінску апошнімі гадамі дарогі пасыпаюць стандартнайя тэхнічнай соллю — мінеральным галітам маркі А "Беларуськалія" і сумесямі на яго аснове.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут