Ужо чатыры банкі заблакавалі карткі "БСБ Банка"

16/06/2017 - 12:22

Ужо чатыры банкі заблакавалі разлікі па картках "БСБ Банка", пра гэта паведамляецца на сайце фінансавай установы. Еўрарадыё распавядала, што зранку 16 чэрвеня карткі заблакавалі БПС-Сбербанк і Белагрампрамбанк. Цяпер да гэтага далучыліся Белінвестбанк і Пріорбанк. "Такім чынам, не праходзяць аперацыі ў арганізацыях гандлю па тэрміналах, у банкаматах названых банкаў і на заправачных станцыях", — гаворыцца на сайце "БСБ Банка"

З карткі "БСБ Банка" ўжо немагчыма аплаціць мабільную сувязь velcom: гэты аператар абслугоўваецца ў Пріорбанку. 

Акрамя таго, банк публікуе аператыўную інфармацыю пра наяўнасць грошай у банкаматах. У выпадку, калі грошы ў якім-небудзь з банкаматаў скончацца, банк абяцае іх папаўняць.

Як паведамлялася раней, з 26 чэрвеня "БСБ Банк" пазбаўляецца ліцэнзіі на аперацыі з фізічнымі асобамі. Адміністрацыя банка папрасіла кліентаў — фізічных асобаў зняць грошы з картак да 25 чэрвеня. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі