Уваход у "Сбербанк России" ў Кіеве замуравалі

13/03/2017 - 18:54

У Кіеве 13 сакавіка актывісты замеравалі цэнтральны ўваход у "Сбербанк России". Потым яны заблакавалі мяхамі з пяском другі ўваход у банк, перадае УНІАН.

Журналістам удзельнікі акцыі заявілі, што збіраюцца ў аўторак не пусціць на працу супрацоўнікаў банка. 

Актывісты патрабуюць ануляваць ліцэнзію гэтага банка, як і шэрагу іншых фінансавых установаў, якія належаць Расіі, — "ВТБ Банк" і "Прамінвестбанк". Удзельнікі акцыі збіраюцца ўсю ноч ахоўваць цагляную агароджу каля банка. У акцыі бяруць удзел каля 50 чалавек.

У Нацыянальным банку Украіны заяўляюць, што паўнамоцтвы па абмежаванні прысутнасці расійскага капіталу ва Украіне ёсць толькі ў Вярхоўнай Рады і Савета нацыянальнай бяспекі і абароны.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі