УСУ збілі расійскі штурмавік Су-25

28/08/2024 - 06:57

Су-25, ілюстрацыйнае фота / Министерство обороны России

Украінскія вайскоўцы збілі расійскі штурмавік СУ-25, паведамляе Hromadske са спасылкай на аператыўна-стратэгічную групоўку войскаў "Хорціца". Гэта адбылася ў Данецкай вобласціна Краматорскім кірунку. У самалёт трапілі з ПЗРК. У сацсетках вайскоўцаў апублікавана відэа атакі

Лёс экіпажа, са слоў украінскіх вайскоўцаў, пакуль невядомы, аднак "мы дакладна ведаем, што адной праблемай для нашай пяхоты менш". З пачатку поўнамаштабнага ўварвання УСУ знішчылі ўжо 368 варожых самалётаў, адзначаюць у Генштабе Украіны. 

Дададзім таксама, што пасля ўкраінскай атакі дронаў у Расіі гэтай ноччу загарэлася таксама нафтабаза ў Растоўскай вобласці.

Пажар на нафтабазе ў Растоўскай вобласці / @astrapress

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі