У Валынскай вобласці супрацьпаветраная абарона УСУ збіла два беспілотнікі. Як паведамляе Паветранае камандаванне "Захад" Паветраных сіл УСУ, яны прыляцелі з тэрыторыі Беларусі.
Дроны займаліся паветранай разведкай аб'ектаў у Валынскай вобласці. Іх збілі зенітнымі ракетамі.
Пры падзенні абломкаў загінуў чалавек, яшчэ некалькі грамадзян параненыя і знаходзяцца ў лякарні, піша hromadske.ua са спасылкай на старшыню Валынскай абласной ваеннай адміністрацыі Юрыя Пагуляйку.
Таксама абломкі аднаго з беспілотнікаў пашкодзілі прыватны дом.
Мясцовыя СМІ паведамляюць, што загінуў 66-гадовы жыхар вёскі Дубавое. Пажар, які ўзнік ад абломкаў, перакінуўся яшчэ на два дамы. Ёсць звесткі, што абгарэлі двое дзяцей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут