У аўторак па поўначы Беларусі чакаюцца дажджы

24/08/2026 - 16:51

Дождж, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

У аўторак, 25 жніўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Уначы месцамі па поўначы, удзень — па паўночнай палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.

Уначы прагназуецца 6-12 градусаў вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да +17...+23 градусаў.

У сераду, 26 жніўня, захаваецца пераменная воблачнасць і будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Вецер чакаецца паўночнай чвэрці ўмераны. Уначы тэрмометры пакажуць 5-10 градусаў са знакам "плюс", удзень прагназуецца 17-24 градусы цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі