Пацалункавы марафон у Мінску / Еўрарадыё
9 лютага ў Мінску прайшоў "Марафон пацалункаў". Сутнасць мерапрыемства: парам даюць гадзіну на тое, каб цалавацца "з фантазіяй": хочаш — у шахматы за адно гуляй, хочаш — крыжыкам вышывай, але неяк уражвай. Прыз пераможцы — 10-дзённае падарожжа на міжземнаморскі востраў.
Мерапрыемства атрымалася адкрыта рэкламным: лога аднаго беларускага вытворцы вопраткі тырчала адусюль. Яно было на клапатліва расстаўленых вакол хлопцаў і дзяўчак звязках з шарыкамі, на іх майках, на ўваходзе ў размешчаны непадалёк фірмовы магазін. Але гэта яшчэ ладна. Кажуць жа ў народзе: хто плаціць — той і замаўляе музыку.
Выстаўленыя напаказ адкрытыя пацалункі збянтэжылі значна больш. Тут у нас не тое, што кантэнт 18+, але ... Пакуль рэдактар (трэба сказаць, ні разу не пурытанскіх поглядаў) выбіраў фота для публікацыі, яго пару разоў ледзь не вывернула ад чужых языкоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.