Урад адмяніў норму, каб дырэктары атрымлівалі заробак не раней за падначаленых

10/12/2020 - 14:34

Сваёй пастановай №698 ад 3 снежня 2020 года Савет міністраў адмяніў норму, якая дзейнічала з 2013 года і датычыла выплаты заробкаў.

"Пункт 14 Палажэння аб умовах аплаты працы кіраўнікоў дзяржаўных арганізацый і арганізацый з доляй уласнасці дзяржавы ў іх маёмасці, зацверджаны гэтай пастановай (№597 ад 8 ліпеня 2013 г. — Еўрарадыё), выключыць", — гаворыцца ў новым дакуменце. 

Пункт 14 у пастанове №597 забараняў дырэктарам атрымліваць заробкі, калі іх падначаленым гэтыя заробкі затрымліваліся: "Выплата заработнай платы кіраўнікам адбываецца не раней за яе выплату работнікам арганізацый і ў адпаведнасці з адсоткам  (доляй) заработнай платы, выплачанай работнікам".

Такія ж змены закранулі і небюджэтныя арганізацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі