Упраўленне справамі прэзідэнта Беларусі павязе малдаван на радзіму

15/04/2020 - 19:21

Упраўленне справамі прэзідэнта Беларусі павязе групу малдаван на радзіму. Мерапрыемства запланаванае на 17 красавіка, калі транспарт выязджае з Мінска ў Кішынёў. Пра гэта стала вядома з дакумента Камісіі па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Малдова (№ 18 ад 15 красавіка 2020-га), які быў афіцыйна апублікаваны ў сераду. Ён падпісаны старшынём камісіі, прэм'ер-міністрам Іёнам Кіку.

Распараджэнне Кіку дазваляе "выкананне аўтамабільнага рэйсу для перавозкі пасажыраў у мэтах рэпатрыяцыі грамадзян Рэспублікі Малдова". Колькасць малдаван невядомая. Яны паедуць на транспарце дзяржаўнай установы "Белтрансспецаўта", якая адносіцца да Упраўлення справамі прэзідэнта Беларусі.

У Малдове ўжо больш за 2 тысячы выпадкаў заражэння каранавірусам, памерлі 44 чалавекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі