Універмаг "Беларусь" атрымаў "патрыятычную" падсветку "па просьбе жыхароў раёна"

28/12/2022 - 17:37
Так змрочна цяпер выглядае ўнівермаг "Беларусь" / minsknews.by

Навагодня "патрыятычная" падсветка з'явілася ў мінскага ўнівермага "Беларусь". Цяпер у цёмны час сутак ён будзе падсветлены цёмна-чырвоным і цёмна зялёным колерамі.

Як пішуць "Мінск-Навіны", афармленне ўнівермага памянялі ў рамках Года гістарычнай памяці і дзеля папулярызацыі дзяржаўнай сімволікі.

Дырэктар універмага Мікалай Завалей заяўляе, што такую падсветку зрабілі па неаднаразовых просьбах навакольных жыхароў.

"Да мяне неаднаразова звярталіся выбаршчыкі, жыхары Заводскага раёна сталіцы неяк адлюстраваць момант, у якім жывем, а менавіта — Год гістарычнай памяці. Таму і было падабранае асвятленне ў фарбах дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Гэта рашэнне было ўзгоднена з Мінгарвыканкамам. Так, і як сталічны жыхар ад сябе скажу: апроч іншага, гэта проста прыгожа!" — распавёў Завалей пра свае эстэтычныя ўпадабанні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі