Уначы ў сераду, 15 снежня, мокры снег і дождж прагназуюцца амаль па ўсёй Беларусі. У дзённыя гадзіны кароткачасовыя ападкі магчымыя толькі месцамі. Сіноптыкі папярэджваюць пра туман, які можа быць месцамі, пра галалёд уначы і раніцай, пра галалёдзіцу на дарогах (зноў жа месцамі).
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад 0 да -6 градусаў (у Мінску — 2-4 марозу), удзень — ад -1 да +4 (у сталіцы — ад 0 да +2 градусаў).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут