Уначы каля Гродна "Фольксваген" трапіў пад цягнік

14/03/2016 - 04:33

Уначы 14 сакавіка каля Гродне "Фольксваген-Т5 Мультыван" трапіў пад манеўровы цягнік, які складаўся з цеплавоза і пяці вагонаў. Здарэнне адбылося на чыгуначным пераездзе на станцыі Аульс, які абсталяваны святлогукавой сігналізацыяй, але не мае шлагбаўму. Кіроўца заснуў за рулём.

Як інфармуе прэс-служба МНС, мікрааўтобус атрымаў тэхнічныя пашкоджанні. БЕЛТА дадае, што пацярпела пасажырка "Фольксвагена", яе шпіталізавалі. Затрымка ў руху цягніка склала 3 гадзіны.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі