Беспілотнік, ілюстрацыйнае фота / iStock/Olena Bartienieva
Уначы 26 чэрвеня над Гомелем пралятаў і, магчыма, выбухнуў беспілотны лятальны апарат. Пра гэта выданне "Флагшток" піша са спасылкай на сведчанні гомельцаў.
Жыхары Гомеля кажуць, што каля 3-й гадзіны ночы чулі гук, тыповы для пралёту ваеннага дрона. Да гэтага, каля 2-й гадзіны ночы, гул беспілотніка чулі ў Добрушы.
"Мяркуючы па гуку, дрон пакружляў, то аддаляючыся, то набліжаючыся, і паляцеў", — расказаў "Флагштоку" адзін са сведкаў.
Некалькі чалавек паведамілі, што паміж 3-й і 4-й гадзінамі ночы чулі выбух у Гомелі. Паведамляецца, што яго было чуваць як мінімум у Чыгуначным раёне (мікрараён "Сельмашаўскі") і Савецкім (мікрараён "Шведская Горка").
Адзін ці некалькі дронаў пралятала над Гомельшчынай — невядома. Таксама невядомая і мадэль беспілотніка.
Раней паведамлялася, што ў ноч на 26 чэрвеня з боку Беларусі ляцелі дроны ва Украіну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут