Уначы на ўсходзе Беларусі будзе да 9 градусаў марозу

15/02/2023 - 19:00
Два тыдні да вясны / pixabay.com

У чацвер, 16 лютага, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Невялікі снег прагназуецца месцамі на ўсходзе краіны. Сіноптыкі папярэджваюць пра туман уначы і раніцай у асобных раёнах і пра галалёдзіцу на некаторых участках дарог.

У начныя гадзіны чакаецца ад -5 да +1 (на ўсходзе — да -9, у Мінску — ад -1 да -3), у дзённыя гадзіны — 1-7 цяпла (на ўсходзе — да 3 градусаў марозу, у сталіцы — ад +1 да +3).

vk.com/belgidromet

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі