Уначы 10 сакавіка ў Беларусі чакаецца да -16 градусаў

09/03/2021 - 11:21

У сераду, 10 сакавіка, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Сіноптыкі паведамляюць, што снег, мокры снег магчымыя на поўначы краіны. У начныя гадзіны чакаецца ад -6 да -12 (у Мінску — 7-9 марозу, на паўночным усходзе — да -16), у дзённыя гадзіны прагназуецца ад -4 на поўначы да +4 на Брэстчыне (у сталіцы — ад 0 да -2).

У чацвер захаваюцца падобныя ўмовы надвор'я, а ў пятніцу можа пачацца чарговая адліга. У выхадныя дні ў Беларусі чакаюцца дажджы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі