Уладзімір Журавель стаў галоўным трэнерам футбольнага клуба "Гомель". Вядомы беларускі спецыяліст падпісаў кантракт на адзін год, паведамляе fcgomel.by. Нагадаем, новая каманда Жураўля сёлета развіталася з вышэйшай лігай. І перад ім ставіцца задача вярнуць яе ў эліту беларускага футбола.
Сам трэнер дадае, што хочацца "і вярнуць давер да каманды з боку заўзятараў". Ён спадзяецца, што ў такі "няпросты час" ФК "Гомель" падтрымаюць спонсары.
Уладзіміру Жураўлю 44 гады, у мінулым ён вядомы футбаліст, правёў 150 матчаў за мінскае "Дынама". Трэніраваў жодзінскае "Тарпеда" (2005-2009), салігорскі "Шахцёр" (2010-2013), мінскае "Дынама" (2014). Яго каманды пяць разоў бралі "срэбра" нацыянальнага першынства.