Уладзімір Макей пра Мікалая Лукашэнку: не думаю, што прэзідэнт рыхтуе пераемніка

17/10/2016 - 15:20

Мікалай Лукашэнка — "звычайны вучань. Вучыцца ў звычайнай, можна сказаць, сельскай школе". Так міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей адказаў на пытанне журналіста газеты "Rzechpospolita" пра малодшага сына Аляксандра Лукашэнкі. Стэнаграму інтэрв'ю з Макеем апублікаваў сайт беларускага МЗС.

Макей зазначыў, што сустракаўся з Мікалаем Лукашэнкам. "Не часта, але часам на нейкіх мерапрыемствах перасякаемся, — дадаў дыпламат. — Я ведаю стаўленне прэзідэнта да таго, чым павінны займацца яго дзеці. Я не збіраюся каментаваць гэтую сітуацыю.

Прэзідэнт ужо выказаўся на гэты конт. Ён не жадаў бы сваім дзецям той долі, таго лёсу, які як бы выпаў на яго. Прэзідэнт Беларусі часта ездзіць з Колем — мусіць, таму, што так яго кахае, што не можа доўга без яго знаходзіцца. Таму я тут абсалютна не думаю, што прэзідэнт такім чынам рыхтуе сабе пераемніка".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі