Як галасаваць на выбарах у Каардынацыйную раду? / AP Photo/picture alliance
Выбары ў Каардынацыйную раду пройдуць з 25 па 27 траўня. А 20 траўня ў Арр Store і Google Play з'явіцца праграма, з дапамогай якой там можна будзе прагаласаваць.
Расказваем, як ёй скарыстацца і якія ёсць падводныя камяні.
Платформа называецца #Belarus ID. З яе усталяваннем мусіць справіцца кожны, хто хоць аднойчы нешта запампоўваў на свой смартфон. Belarus ID ужо ёсць у Google play. Карыстальнікі IOS змогуць спампаваць праграму праз аплікацыю TestFlight.
Для беларусаў унутры Беларусі працуе іншая схема: трэба не спампоўваць праграму, прагаласаваць можна на адмысловым сайце. Абавязкова ўключыце надзейны VPN!
Запусціўшы праграму, вы апынецеся ва ўкладцы "Дакументы". Там вам прапануюць стварыць "электронны пашпарт".
Праграма адправіць вас на старонку "Новы пашпарт", дзе трэба будзе ўсталяваць і пацвердзіць пін-код для ўваходу. Потым — стварэнне і захаванне спецыяльнага ключа для аднаўлення доступу да дакументаў на выпадак выдалення або пераўсталявання праграмы.
Ключ трэба захаваць і нікому не перадаваць.
Працэдура верыфікацыі нагадвае рэгістрацыю ў праграмах для каршэрынга. Толькі там усё круціцца вакол правоў кіроўцы, а тут — вакол пашпарта.
Каб запусціць працэс, трэба перайсці ва ўкладку "Верыфікаваць". Там вы дасцё праграме доступ да запісу мультымедыя, а затым сфатаграфуеце спачатку пашпарт, а потым свой твар.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут