Уладзімір Мацкевіч пачынае сухую галадоўку за кратамі

15/02/2022 - 06:24

Філосаф Уладзімір Мацкевіч пачынае сухую галадоўку за кратамі. Ён патрабуе, каб яго выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе, завяршылі следчыя дзеянні і прызначылі дату суда. Галадоўку ён пачаў 4 лютага, калі споўнілася шэсць месяцаў з часу затрымання. Сёння яе 12-ы дзень. Яшчэ ўчора Мацкевіч піў ваду. Ён папярэджваў, што калі яго патрабаванні следчыя органы не выканаюць, у аўторак пачынаецца сухая галадоўка.

"Ведаў, што ў мяне шмат сяброў, але іх колькасць, выяўленая гэтымі абставінамі, не можа не натхняць",перадаў на волю палітвязень. У розных краінах Еўропы прайшлі акцыі ў падтрымку Уладзіміра Мацкевіча, які змагаецца за свае правы. І ён пра гэта ўжо ведае.

Мацкевічу яшчэ ў 2021 годзе выставілі абвінавачанне ў "арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Яго ўтрымліваюць у СІЗА № 1 Мінска. Калегі і сваякі Уладзіміра Мацкевіча турбуюцца за стан яго здароўя. Ён адчувае слабасць, яму ўжо цяжка адказваць на лісты.

Пратэстанскі пастар так і не атрымаў дазволу на наведванне Мацкевіча.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі