Улады Турцыі за адзін дзень зачынілі больш за сто СМІ

28/07/2016 - 04:50

Улады Турцыі за адзін дзень зачынілі больш за сто СМІ. Сярод іх 16 тэлеканалаў, 23 радыёстанцыі, 45 газет, 15 часопісаў, 29 выдавецкіх дамоў і тры інфармацыйных агенцтвы. У іх ліку радыё Cihan, газеты Zaman і Today's Zaman, якія ўваходзяць у холдынг Feza. Некаторыя з зачыненых СМІ тым альбо іншым чынам звязаныя з апазіцыйным прэзідэнту Турцыі Эрдагану Фетхуллаху Гюлену, якога ўлады называюць ідэолагам нядаўняга правальнага вайсковага перавароту. Сам Гюлен, які стала жыве ў ЗША, сваю датычнасць да яго адмаўляе.

Спроба вайсковага пеарвароту ў Турцыі адбылася ў ноч на 16 ліпеня. Пасля таго, як мяцеж быў падаўлены, у Турцыі па падазрэннях у дачыненні да яго былі затрыманыя каля 13 тысяч чалавек. Як мінімум 9 тысяч затрыманых пакінутыя пад вартай да суда.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі