Улады прапаноўваюць дадаткова абмеркаваць праект Мытнага кодэкса ЕАЭС

10/12/2016 - 13:56

Дзяржаўны мытны камітэт прапаноўвае дадаткова абмеркаваць праект Мытнага кодэксу ЕАЭС. Адпаведная інфармацыя размешчаная на афіцыйным сайце ДМК.

На пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета 16 лістапада кіраўнікі ўрадаў краін — сябраў ЕАЭС узгаднілі праект кодэксу і распарадзіліся накіраваць яго ў краіны саюза для правядзення працэдур падрыхтоўкі да падпісання. Само прыняцце дакумента запланаванае на 26 снежня 2016 года. У працэсе распрацоўкі праект абмяркоўваўся з бізнес-супольнасцю і іншымі зацікаўленымі асобамі. Цяпер мытныя органы гатовыя разгледзіць любыя прапановы.

Дасылаць свае ідэі і заўвагі можна да 15 снежня. Азнаёміцца з праектам Мытнага кодэкса ЕАЭС можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі